Главная страница
Навигация по странице:

  • 49. Правілы пераносу слоў. Правілы графічнага скарачэння слоў.

  • 50. Этапы развіцця беларускай арфаграфіі.

  • бел яз1. 1. Беларуская мова нацыянальная мова беларускага народа. Дзве формы беларускай нацыянальнай мовы і іх характарыстыка


    Скачать 113.72 Kb.
    Название1. Беларуская мова нацыянальная мова беларускага народа. Дзве формы беларускай нацыянальнай мовы і іх характарыстыка
    Анкорбел яз1.docx
    Дата12.01.2018
    Размер113.72 Kb.
    Формат файлаdocx
    Имя файлабел яз1.docx
    ТипДокументы
    #13902
    страница7 из 7
    1   2   3   4   5   6   7

    48. Злітнае і асобнае напісанне не (ня), ні (ані) з рознымі часцінамі мовы.

    1. Не (ня) пішацца разам:

    калі без не (ня) слова не ўжываецца: небарака, неруш, неслух, невук, немаўля, невідзімка, незабудка, нечысць, нелюдзім, нехрысць, нядзеля, нявестка, нягода, нястача, нябыт, нявер’е, нязгрэба, нядбальства; ненавідзець, непакоіцца, нездаровіцца, недамагаць, няможацца, няволіць; непахісны, непарушны, незабыўны, нелюдзімы, нехлямяжы, нечуваны; няспынна, няўцям, няшчадна, нельга, няма;

    з назоўнікамі, калі адмоўе прыдае слову без гэтай часціцы значэнне супрацьпастаўлення, адмаўлення: неспецыяліст, нечалавек, неметал, нятэрмін, нелінгвіст і інш., напрыклад: розніца паміж тэрмінамі і нятэрмінамі, кніга прызначана ў асноўным для неспецыялістаў, нелінгвісту гэтыя тэрміны могуць быць незнаёмыя;

    з прыметнікамі і прыметнікавымі прыслоўямі на -о (-а), калі спалучэнне іх з не служыць не для адмаўлення якога-небудзь паняцця, а для выражэння новага, супрацьлеглага паняцця: невысокі (нізкі), нешырокі (вузкі),недалёкі (блізкі), неспакойны (які хвалюецца), невялікі (малы), нелегальна (падпольна, скрыта), нямнога (мала) і інш., а таксама з прыслоўем няйначай (абавязкова). Наяўнасць паясняльных слоў, як правіла, не ўплывае на напісанне разам не з прыметнікамі: незнаёмы нам аўтар, невядомыя навуцы факты, непрыгодны для будоўлі матэрыял, няправільныя ў многіх адносінах вывады;

    у дзеяслоўнай прыстаўцы неда-, якая абазначае неадпаведнасць патрэбнай норме: недалічваць (мець менш, чым трэба), недаацэньваць (ацэньваць ніжэй, чым належыць), недаважваць (адважваць менш, чым патрабуецца), недагледзець (дзіця), недавыканаць (выканаць менш за норму), недамерваць (адмерваць менш, чым трэба). Ад дзеясловаў з прыстаўкай неда- адрозніваюцца дзеясловы з прыстаўкай да-, якія спалучаюцца з не і абазначаюць не даведзенае да канца дзеянне: не давучыцца да канца, не дачакацца цябе, не даскочыць да берага, не дасядзець да канца, не даглядзець фільм;

    з дзеепрыметнікамі, пры якіх адсутнічаюць паясняльныя словы ці супрацьпастаўленне: неасушаныя (балоты), нержавеючая (сталь), нечаканы (прыход), непрыбраны (пакой), незачыненыя (дзверы), няходжаная (сцежка); але: не засеянае жытам поле, не асушаныя да гэтага часу балоты. Не (ня) пішацца разам з поўнымі дзеепрыметнікамі і прыметнікамі пры наяўнасці пры іх слоў вельмі, надта, зусім, выключна, абсалютна, незвычайна і інш.:вельмі неабдуманы ўчынак, выключна неспрыяльнае надвор’е, абсалютна непрымальная прапанова, зусім някепскі вынік, надта няласкавы прыём;

    з займеннікамі, калі на часціцу не падае націск і паміж не і займеннікам няма прыназоўніка, і з падобнымі займеннікавымі прыслоўямі: не'хта, не'шта, не'кага, не'чага, не'каму, не'чаму; не'йкі, не'йчы, не'калі, не'куды, не'як, не'калькі, не'дзе, не'адкуль; але: не адкуль, не адтуль (пры націску на займеннікавым прыслоўі);

    у прыслоўях: нечакана, неабсяжна, неўзабаве, незадоўга, неўпапад, непадалёк, неўзаметку, няўцям, нехаця, нельга; у прыназоўніку нягледзячы на; у часціцах няўжо, няхай, постфіксе -небудзь (як-небудзь, хто-небудзь) і слове няма.

    2. Не пішацца асобна:

    з дзеясловамі і дзеепрыслоўямі: не бачыў, не ведаў, не буду рабіць, не бяры, не рабі, не курыць; не ведаючы куды; рабіць не спяшаючыся; сказаць не падумаўшы;

    са словамі іншых часцін мовы, калі ёсць або падразумяваецца супрацьпастаўленне: не шчасце, а адно гора з вамі; любога колеру, толькі не жоўтага; заходзіць да нас, але не часта; не два – больш; не каму, а вам будзе лепш; не пашкоджаны, але не працуе нешта; вада не гарачая – ледзь цёплая; не далёка – зусім блізка;

    з поўнымі дзеепрыметнікамі, калі пры іх ёсць паясняльныя словы: да канца не вырашанае пытанне, не пакінутая без увагі парада, даўно не стрыжаны, цалкам не ўпэўнены;

    з дзеепрыметнікамі ў кароткай форме: у пакоі (было) не прыбрана, твае правы (былі) не парушаны, дзверы не зачынены;

    з прыметнікамі, прыслоўямі, калі ў якасці паясняльнага слова выступае займеннік або займеннікавае прыслоўе, якія пачынаюцца з ні: нікому не патрэбны, ніхто не галодны, ні да чаго не здольны;

    з прыметнікамі і прыслоўямі з паясняльным словам, якое мае ацэначнае значэнне якасці: далёка не лепшы вынік, сёння дзень зусім не горшы за мінулы, не спелы яшчэ яблык;

    з нязменнымі словамі не трэба, не варта, не шкода, не супраць, якія выступаюць у якасці выказніка;

    з усімі словамі, часткі якіх пішуцца праз злучок: паступіў не па-сяброўску, зроблена не па-людску, не навукова-папулярны фільм;

    асобна пішуцца часткі выразу не раз: Не раз прыходзілася яму хадзіць праз гэты лес;

    у зваротах не хто іншы, як; не што іншае, як; не хто іншы, а; не што іншае, а, у складзе якіх ёсць адносныя займеннікі хто, што і азначальны займеннік іншы (хто іншы, што іншае), якія ў спалучэнні з не з’яўляюцца адмаўленнем іх сумеснага значэння: не хто іншы ўзяў, як ён; не хто іншы, а толькі ён; гэта не што іншае, як вапна; гэта не што іншае, а толькі нейкі звярок прашмыгнуў; але: ніхто іншы не быў, толькі ён; нішто іншае не цікавіць яго, адно толькі кнігі.

    3. Ні пішацца разам:

    у займенніках, калі ні не аддзелена ад займенніка прыназоўнікам: ніхто, нішто, нікога, нічога, ніякі, нічый, ніякаму, нічыйго, нічыім; але: ні ў кога, ні ў якім, ні ў якія, ні да чаго, ні да каго;

    у прыслоўях ніколі, нідзе, нікуды, ніадкуль, ніяк, ніколькі, нічуць, а таксама ў вытворных словах: нічыйны, ніштаваты, ніякавата, ніякаватасць;

    у слове нібы (нібыта).

    4. Ні пішацца асобна перад выказнікам у даданых частках складаных сказаў, калі служыць для ўзмацнення сцвярджальнага значэння: Дзе б ні быў я, Мінскам ганаруся; а таксама ва ўстойлівых узмацняльных зваротах: што ні кажы; з кім бы то ні было; што б там ні было.

    49. Правілы пераносу слоў. Правілы графічнага скарачэння слоў.

    1. З аднаго радка на другі слова пераносіцца па складах: во-ля, тра-ва, за-яц, га-ла-ва, ка-ва-лак, стра-ка-ты, пра-ве-рыць, пе-ра-кі-нуць.

    2. Калі ў сярэдзіне слова паміж галоснымі маецца спалучэнне зычных, то пераносіцца на наступны радок або ўсё гэта спалучэнне, або любая яго частка. Можна пераносіць: ся-стра, сяс-тра, сяст-ра; во-стры, вос-тры, вост-ры; пту-шка, птуш-ка; кро-пля, кроп-ля; ма-ста-цтва, мас-тац-тва, мас-тацт-ва; ра-змова, раз-мова; за-става, зас-тава; ра-скрыць, рас-крыць, раск-рыць; бя-скрыўдна, бяс-крыўдна, бяск-рыўдна; дзя-ці-нства, дзя-цін-ства, дзя-цінс-тва, дзя-цінст-ва; двац-цаць, два-ццаць; калос-се, кало-ссе; сол-лю, со-ллю; памяц-цю, памя-ццю; мыц-ца, мы-цца; паа-бапал, па-абапал; насен-не, насе-нне.

    3. Пры пераносе нельга:

    пакідаць або пераносіць на наступны радок адну літару, нават калі яна адпавядае складу: аса-ка, лі-нія, ра-дыё, еха-лі, па-коі;

    разбіваць пераносам спалучэнні літар дж і дз, калі яны абазначаюць адзін гук [дж], [дз’]: ура-джай, са-джаць, ра-дзі-ма, ха-дзіць. Спалучэнні дж і дз можна разбіваць пераносам, калі д адносіцца да прыстаўкі, а з, ж – да кораня: пад-жары, ад-жаць, пад-земны, ад-значыць;

    аддзяляць ад папярэдняй галоснай літары й і ў: сой-ка, бой-кі, май-стар, дай-сці, зай-мацца, праў-да, слоў-нік, маў-чаць, заў-тра, праў-нук;

    аддзяляць мяккі знак і апостраф ад папярэдняй зычнай: буль-ба, прось-ба, вазь-му, бур’-ян, сем’-яў, мыш’-як.

    4. У складаных словах кожная іх частка пераносіцца згодна з правіламі пераносу асобных слоў: се-на-ўбо-рка, збож-жа-зда-ча.

    5. Не дзеляцца пры пераносе абрэвіятуры, якія пішуцца вялікімі літарамі або з’яўляюцца спалучэннем літар і лічбаў, а таксама графічныя скарачэнні слоў і выразаў: ААН, ЮНЕСКА, НАТА, АБСЕ, ДАІ, АІ-95, г.д., г.зн., стст.; не адрываюцца пры пераносе ад лічбаў далучаныя да іх злучком канчаткі або часткі канчаткаў: а 19-й (гадзіне), 1-га (студзеня); не адрываюцца ад прозвішчаў ініцыялы: Я.Брыль, К.М.Міцкевіч, Я.Ф.Карскі, Гурскі М.І.; не пераносяцца на наступны радок знакі прыпынку; не пераносіцца на наступны радок злучок (дэфіс), які супадае са знакам пераносу (пры гэтым знак пераносу не ставіцца); пры пераносе нельга адрываць ад лічбы скарочаныя назвы адзінак вымярэння: 1990 г., ХХІ ст., 100 кг, 50 га, 2 км, 10 см, 1000 руб.

    Літарныя абрэвіятуры не трэба блытаць з умоўнымі графічнымі скарачэннямі, якія ўжываюцца на пісьме, але заўсёды чытаюцца поўнасцю.

    Скарачэнне слоў рэгламентуецца наступнымі правіламі:

    нельга скарачаць на галосную літару, на ь, на й і на ў;

    пры спалучэнні дзвюх аднолькавых зычных скарачэнне робіцца пасля першай зычнай: насен. фонд;

    пры збегу дзвюх або некалькіх зычных скарачэнне робіцца на апошнюю зычную: народн. творчасць;

    калі імя або імя па бацьку пачынаецца з дыграфа Дз, то ініцыялам выступае толькі літара Д: Дзмітрый Дзмітрыевіч – Д.Д.

    Пры графічных скарачэннях ставіцца кропка і захоўваюцца тыя ж знакі і пачатковыя літары, якія ўласцівы поўнаму напісанню: В.-Д. к. (Волга-Данскі канал), с.-д. партыя (сацыял-дэмакратычная партыя), чл.-кар. (член-карэспандэнт).

    6. Стандартныя скарочаныя абазначэнні метрычных мер пішуцца без кропак: га (гектар), см (сантыметр), кг (кілаграм), км (кіламетр) і інш.

    Ніжэй прыводзяцца агульнапрынятыя скарачэнні, якія не патрабуюць спецыяльнага тлумачэння.

    Напрыклад:

    акад. – акадэмік; б. – былы; бухг. – бухгалтэрыя; в. – вёска;в.а. – выконваючы абавязкі;в-аў – востраў;вобл. – вобласць;воз. – возера;г. – год;г. – горад;гг. – гады;г.зн. – гэта значыць;гл. – глядзі;гр. – грамадзянін;дац. – дацэнт;заг. – загадчык;зб. – зборнік;і г.д. – і гэтак далей;і да т.п. – і да таго падобнае;і інш. – і іншае;і пад. – і падобнае;нам. – намеснік;напр. – напрыклад;н.ст. – новы стыль;н.э. – наша эра;параўн. – параўнай;п-аў – паўвостраў;праф. – прафесар;р. – рака;р-н – раён;руб. – рубель;с. – старонка;с.-г. – сельскагаспадарчы;сс. – старонкі;с/с – сельскі савет;ст. – стагоддзе;стст. – стагоддзі;ст.ст. – стары стыль;т. – том;тав. – таварыш;т-ва – таварыства;т.зв. – так званы;тт. – тамы

    50. Этапы развіцця беларускай арфаграфіі.

    Правапісныя нормы сучаснай беларускай літаратурнай мовы пачалі складацца ў 19 ст. У перыяд фарміраваняя новай беларускай літаратурнай мовы, на аснове жывой гутарковай мовы. Вялікая роля ў выпрацоўцы ўнармаванага пісьма належала беларускім пісьменнікам, у прыватнасці В. Дуніну-Марценкевічу, Ф.Багушевічу, а ў пачатку 20ст. Я. Купалу і Я. Коласу, Э. Пашкевіч (цётцы) і інш. Адлюстроўваючы у сваіх творах прагрэсіўныя кірункі развіцця агульнанацыянальнай беларускай мовы, яны закладвалі трывалую аснову ўзнармаванай пісьмовай мовы.

    Аднак складанне правапісных норм праходзіла марудна, бо царскі ўрад не быў зацікаўленны ў развіцці нацыянальных моў народаў Расіі. Калі беларускі народ атрымаў дзяржаўнасць, стала магчымай сапраўдная нармалізацыя правапісу беларускай мовы. У 1918 выйшла “ беларуская граматыка для школ” Б. Тарашкевіча. Гэта была першая нарматыўная граматыка беларускай літаратурнай мовы, найбольш поўны збор яе арфаграфічных правіл. Правапісныя нормы грунтаваліся тут на фанетычным і марфалагічным прынцыпах: на фанетычным – напісанне налосных, на марфалагічным – напісанее зычных у канцы слова і на стыку марфем і г.д. Аднак граматыка Тарашкевіча не магла адразу вырашыць усе пытанні правапісу, тым больш, што некаторых правіл у ёй зусім не было, а асобныя напісанні не адпавядалі нормам жывой беларускай мовы. Спрэчныя пытанні беларускай арфаграфіі абмяркоўваліся на Акадэмічнай канферэнцыі па рэформе беларускага правапісу ў 1926. было вырашана падрыхтаваць праект новага правапісу. Гэты праект быў апублікаваны ў 1930. пасля яго абмеркавання і ўдакладнення правіл праекта Савет Народных Камісараў БССР 26 жніўня 1933 прыняў пастанову “ Аб зменах і спрашчэнні беларускага правапісу ”, якой узаконьваліся адпаведныя нормы беларускай арфаграфіі як агульнаабавязковыя. Было ўстаноўлена пісаць літару я толькі ў першым складзе перад націскам , не абазначаць на пісьме асіміляцыйнай мяккасці , іншамоўныя словы падпарадкошваліся аканню, зычныя з, с змякчаліся, л захоўвалася, як правіла, цвердым. На аснове пастановы быў складзены і ў 1934 выдадзены “правапіс беларускай мовы ”, які, аднак, не мог ахапіць і вырашыць усіх правіл, асабліва напісання складаных слоў, іншамоўных слоў, прозвішчаў і геаграфічных назваў. У перыядычным друку пачалася дыскусія па пыіаннях арфаграфіі, аднак яна была перапынена Айчынай вайной. Пасля вайны дыскусія працягвалася. Была створана Арфаграфічная камісія на чале з Я. Коласам і К. Крапівой. Яна распрацавала “праект змен і ўдакладненняў беларускага правапісу ” (1951). Пасля абмеркавання праекта Арфаграфічная камісія падрыхтавала новы яго варыянт. 11 мая 1957 савет міністраў БССР прыняў пастанову “аб удакладненні і частковых зменах існуючага беларускага правапісу”. Гэтай пастановай было пашырана правіла акання (пераход о ў а) на ўсю запазычаную лексіку, у тым ліку і на інтэрнацыянальна- рэвалюцыйныя словы, удакладнена правіла напісання скаладных слоў і абрэвіятур, асабовых канчаткаў дзеясловаў, уласных імён і прозвішчаў, геаграфічных назваў. Часціцы ж(жа), бы (б) сталі пісацца асобна ад слоў. На аснове названай пастановы былі складзены і выдадзены “правілы беларускай арфаграфіі і пунктуацыі” (1959)

    1   2   3   4   5   6   7
    написать администратору сайта